24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія не паверыла заяве Мядведзева аб спыненні вайны

1

Прэм'ер-міністр Грузіі Ладо Гургенідзэ заявіў, што яму трэба больш доказаў спынення Расеяй ваеннай аперацыі ў Паўднёвай Асеціі.

Аб гэтым паведамляе агенцтва Reuters.

Па словах прэм'ера, Грузія жадае бачыць падпісаную мірную дамову, а датуль яна "гатовая да ўсяго". Што датычна заявы прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядведзева, то яе грузінскі бок, па словах Гургенідзэ, толькі прыняў да ўвагі.

Нагадаем, у аўторак Мядведзеў заявіў, што мэты "аперацыі па прымусе да міру" у Паўднёвай Асеціі дасягнутыя, і што яна завершаная. Аднак неўзабаве пасля гэтага Генштаб паведаміў, што вывады грузінскіх войскаў з тэрыторыі непрызнанай рэспублікі не зафіксавана.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках