28 снежня 2024, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жэст сяброўства паміж расейскай і грузінскай спартоўкамі падчас Алімпіяды (Фота)

2
Жэст сяброўства паміж расейскай і грузінскай спартоўкамі падчас Алімпіяды (Фота)

Гэты жэст увойдзе ў алімпійскую гісторыю. Падчас узнагароджання пераможцаў спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнага пісталета дзве спартоўкі, чые краіны развязалі на Каўказе крывавую вайну прама ў дзень адкрыцця Алімпіяды – Гульняў, якія на самай справе закліканыя ўмацоўваць мір, – абняліся і ад усяго сэрца павіншавалі адна адну.

Ніно Салуквадзэ, уладальніца бронзавага медалю з Грузіі, абняла Наталлю Падзерыну з Расеі, якая заваявала срэбра, затым жанчыны абмяняліся сяброўскімі пацалункамі ў шчаку. Яны знаёмыя яшчэ з юнацтва і ў свой час разам трэніраваліся ў Савецкім Саюзе. Па словах Падзерынай, яны з Ніно Салуквадзэ сяброўкі, даўно ўжо спаборнічаюць у стральбе і не жадаюць, каб іх уцягвалі ў палітыку. "Спорт па-за палітыкай", – падкрэсліла спартоўка, піша нямецкая «Tagesspiegel».

Нішто не можа сапсаваць іх сяброўства, сцвярджае і Салуквадзэ. У 1988 годзе, на сеўльскай Алімпіядзе, 19-гадовая Салуквадзэ заваявала "золата", выступаючы за зборную СССР. Бронзавы медаль на Алімпіядзе ў Пекіне для яе яшчэ каштоўней. Гэта толькі невялікая перамога для яе краіны, заявіла спартоўка, падвяргаючы затым крытыцы ўлады ў Маскве і Тбілісі: "Мы жывем у ХХI стагоддзі, стагоддзі розуму, і такіх канфліктаў быць проста не павінна. Палітыкі павінныя вырашаць такія пытанні толькі мірным шляхам".

Ніно Салуквадзэ практычна ў апошнюю хвіліну вырашыла выступаць на Алімпіядзе. Дэлегацыя з Грузіі, у якую ўваходзяць 35 спартоўцаў, разважала, ці павінная яна пакінуць Пекін у знак пратэсту з пачаткам вайны ў Паўднёвай Асеціі. Ранкам у нядзелю, за некалькі гадзін да пачатку спаборніцтваў па стральбе, Міхаіл Саакашвілі па тэлефоне пераканаў спартоўцаў застацца. Грузінскія спартоўцы не спалі да 2 гадзін ночы, распавядае Салуквадзэ: "Мы маглі думаць толькі аб нашай радзіме Грузіі". Усё гэта медалістка, якая жыве ў Тбілісі, распавядала, само сабой, па-расейску, на мове вайсковага суперніка.

Фатаграфіі сардэчных абдымак расейскай і грузінскай спартовак абляцелі свет – але не ўвесь. Кітай звярнуў усе погляды на свайго пераможца Го Вэньцзюнь. А інтэрнэт-версіі расейскіх выданняў абмежаваліся паведамленнямі аб спаборніцтвах, праігнараваўшы сцэны абдымак пасля ўручэння медаляў. Замест сумеснай фатаграфіі абедзвюх спартовак яны паказвалі толькі Падзерыну. Інтэрнэт-выданне gazeta.ru праілюстравала артыкул фатаграфіяй расейскай спартоўкі падчас спаборніцтваў, на якой яна захаваная з пнеўматычным пісталетам у выцягнутай руцэ, забяспечыўшы яе подпісам: "Расея перастраляла Грузію".

Спартоўцы наладжаныя не гэтак ваяўніча. Пекін і далей падасць ім шанцы на жэсты прымірэння. У сераду адбудзецца матч Расея – Грузія па пляжным валейболе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках