25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Францыя гатовыя ўдзельнічаць у тэндэры на будаўніцтва АЭС у Беларусі

4

Згода ўдзельнічаць у тэндэры на будаўніцтва беларускай АЭС пацвердзілі дзве кампаніі — "Атамбудэкспарт" (Расея) і "Арэва" (Францыя).

Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка, перадае БелаПАН.

Ён нагадаў, што ў ліпені Беларусь звярнулася да трох кампаній, якія могуць рэалізаваць гэты праект, — акрамя "Атамбудэкспарта" і "Арэва" да амерыкана-японскай "Вестынгхауз-Тошыба".

Па словах У.Сямашкі, Расатам адказаў адназначна, што ім цікавы гэты праект. 28 ліпеня, паведаміў першы віцэ-прэм'ер, прэзідэнт кампаніі "Арэва" Анн Лавержон адказала, што яны гатовыя абмяркоўваць пытанне аб удзеле ў тэндэры і прапанавала дыялог. У сувязі з гэтым міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц "на днях" павінен выехаць на перамовы альбо запрасіць прадстаўнікоў кампаніі для абмеркавання гэтага пытання, паведаміў Сямашка.

"Нажаль, ад кампаніі "Вестынгхауз-Тошыба" адказу на свае двухразовыя звароты на працягу месяца мы не атрымалі", — сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках