24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына «да жаху» баіцца Зянона Пазняка (Відэа)

40

Кіраўніца Цэнтрвыбаркама заявіла, што адчувае "страшэнны жах" перад лідэрам Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту Зянонам Пазняком.

На пытанне журналістаў "КП в Беларуси", ці зважае кіраўніца ЦВК на брэнды ў палітыцы і ці глядзіць яна, да якой партыі належыць кандыдат, Ярмошына адказала:

"Вядома, гляджу. Я ніколі не прагаласую за кандыдата, за якім стаіць брэнд БНФ. Гэта засталося яшчэ з часоў лідэра, спадара Пазняка. Я калі бачыла яго на паседжаннях, дранцвела, я адчувала нешта накшталт страшэннага жаху. Настолькі непрыемнае адчуванне! Таму ўсё, што звязана з Беларускім народным фронтам, для мяне непрымальнае".

На пытанне, якія ж кандыдаты Ярмошынай падабаюцца, яна адказала:

"Вялікае значэнне для кандыдата грае знешнасць. Гэтае першае правіла і яго ніхто не адмяняў. Па-другое, біяграфія. Любяць вайскоўцаў, любяць маладых, любяць мужчын. Любяць лекараў з настаўнікамі, гэта значыць інтэлігенцыю. Не надта любяць чыноўнікаў. Любяць следчых, пракурораў, суддзяў, гэта значыць юрыстаў, якія займаюць высокія пасады. Добра ставяцца да журналістаў. Натуральна, да акцёраў. Хаця ў нас у “парламенце” пакуль адзін - Давыдзька... Паспяховаму прафесіяналу ісці ў парламент трэба ў перадпенсійным веку, інакш ён ламае лёс… Я дзіўлюся з людзей, якія вельмі паспяховыя ў сваёй прафесіі - і раптам ідуць. Можа, яны стаміліся ад яе?.."

На пытанне, калі ў Беларусі будзе сістэма электроннага галасавання, кіраўнічка ЦВК адказала:

"Магчыма, але я катэгарычна супраць. Магчыма, знікнуць кнігі, газеты, бюлетэні для галасавання, але ці прынясе гэта радасць? Няўжо можа набыццё праз Інтэрнэт параўнацца з нармалёвым шопінгам? Выбары - гэта рытуал: з наведваннем выбарчага ўчастку, з буфетам, канцэртам і гэтак далей. Гэта дэмакратычныя рытуалы, яны залучаюць у вялікую дзяржаўную справу. Магчыма, некалі пяройдзем, але пакуль казаць рана. Пагатоў, там таксама ёсць людскі фактар. Цяпер хакеры ўзломваюць сайты ЦРУ! А раптам узламаюць і зменяць вынікі выбараў?".

На пытанне, ці патрэбна ў парламенце апазіцыя, Ярмошына заявіла:

"З аднаго боку - так, некаторыя любяць як гарачэй. Апазіцыйная група ў “парламенце” вярэдзіць большасць, задае крытычныя пытанні, міністру даводзіцца хвалявацца, калі ідзе на паседжанні ў “парламент”... Гэта станоўчы момант. Але часцяком апазіцыя блакуе працу для таго, каб заявіць пра сябе, быць вядомым сярод выбарцаў, выклікаць скандал. А гэта - не канструктыўна.

Вось, напрыклад, у 1995 годзе тыдзень не маглі выбраць старшыню беларускага парламента. У мурах нашай Авальнай залы адбывалася тое ж самае, што цяпер ва Украіне. Кожны задавальняў свае амбіцыі. У нас яшчэ, мусіць, няспелая дэмакратыя, усе вакол не паспелі з гэтага нацешыцца".

Ярмошына таксама паведаміла дзіўнае – аказваецца, у яе "ёсць свае заўзятары".

На словы журналіста "КП в Беларуси": "Кандыдаты ўсе імкнуцца сфатаграфавацца як лепей… А вось у вас быў фатаздымак у Інтэрнэце - проста шыкоўны, нашым чыноўнікам павучыцца трэба!", яна сказала: "Так, памятаю, гэты фатаздымак яшчэ і ў нейкую газету трапіў. І мне адна выбарніца з гэтай нагоды напісала ліст: "Гэта што за галівудская красуня, вярніце нам Ярмошыну!" Так, і ў мяне ёсць свае заўзятары! Пішуць, прычым, паводле прынцыпу "Менск, Ярмошынай" ці "Выбарчая камісія, Ярмошынай". І даходзіць!"

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках