25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«The Times»: Зэльцэра катавалі ў турме КДБ Беларусі

6
«The Times»: Зэльцэра катавалі ў турме КДБ Беларусі

Сёння ў Менску пачаўся зачынены працэс па справе амерыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра.

Як піша брытанская газета "The Times", Зэльцэр - адна з галоўных дзейных асобаў сутычкі за маёмасць алігарха Бадры Патакарцышвілі. Выданне адзначае: са звестак "Amnesty International", пад вартай Зэльцэра катавалі.

Зэльцэр быў арыштаваны пасля таго, як прыляцеў у Беларусь. Яго абвінавацілі ў наяўнасці пры сабе падробных дакументаў. Пры якіх акалічнасцях Зэльцэр апынуўся ў Беларусі, дагэтуль загадка. Юрыст прыляцеў туды на прыватным самалёце, прыналежным алігарху-выгнанніку Барысу Беразоўскаму. Між тым Зэльцэр і Беразоўскі знаходзяцца па розныя бакі барыкады ў барацьбе за маёмасць памерлага грузіна - Аркадзя Патакарцышвілі, піша "The Times".

Юрыдычная фірма, якая бароніць інтарэсы Беразоўскага, папярэдзіла менскія ўлады, што на лэптопе юрыста, магчыма, знаходзяцца сфабрыкаваныя матэрыялы. Як піша "The Times", лорд Голдсміт, цяпер прыватны юрыст, прадстаўнік ў гэтай справе інтарэсаў удавы Патакарцышвілі, даслаў у Генеральную пракуратуру Беларусі электронны ліст, дзе падтрымаў расследаванне адносна Зэльцэра і прапанаваў абмяняцца інфармацыяй. Прэс-сакратар лорда Голдсміта запэўнівае, што пасля заяваў пра благое абыходжанне з Зэльцэрам лорд заклікаў ставіцца да падследнага як належыць і забраў сваю прапанову следству аб судзеянні.

Сённяшняе судовае паседжанне, якое мусіць прайсці за зачыненымі дзвярыма, - чарговая нечаканая перыпетыя ў шэрагу падзеяў, штуршком да якіх стала смерць Патакарцышвілі (у лютым ён быў знойдзены мёртвым у сваім доме). Ускрыццё паказала, што ў яго была цяжкая хвароба сэрца.

Беразоўскі прэтэндуе на палову спадчыны ў 12 млрд даляраў, паколькі ён і Патакарцышвілі былі дзелавымі партнёрамі, а таксама блізкімі сябрамі. Удава нябожчыка, Іна Гуданадзэ, таксама імкнецца атрымаць сваю долю. Аднак дарадца Патакарцышвілі Джозаф Кей сцвярджае, што права кіраваць спадчынай належыць яму. Зэльцэр, юрыст з Нью-Ёрка, заявіў, што з'яўляецца адвакатам Кея і падаў лэптоп, на плытцы якога змешчаны адсканаваныя дакументы, датаваныя леташнім лістападам. Як сцвярджаецца, гэта і ёсць запавет, паводле якога Кей прызначаны душапрыказчыкам.

3 сакавіка юрыдычная фірма Cadwalader, якая на той час абараняла інтарэсы ўдавы (па супадзенні, гэтая ж фірма абараняе інтарэсы Беразоўскага), скіравала генеральнаму пракурору Беларусі ліст, каб прыцягнуць яго ўвагу да магчымых падробак. Пра тое, што Зэльцэр неўзабаве збіраецца быць у Беларусі, у лісце не згадвалася.

12 сакавіка Зэльцэр і яго сакратарка селі ў Лондане на самалёт Беразоўскага і прыляцелі ў Менск, дзе іх арыштавалі. 19 сакавіка лорд Голдсміт даслаў электронны ліст, дзе было сказана, што адгэтуль інтарэсы ўдавы абараняе ён, а таксама змяшчалася запрашэнне да супрацы.

Зэльцэра вінавацяць у выкарыстанні падробных дакументаў і прамысловым шпіянажы. Яму таксама высунута абвінавачанне ў транспартоўцы наркотыкаў: рэч у тым, што ён прымае лекі ад артрыту і падагры - адбольныя прэпараты, якія змяшчаюць кадэін і даюцца па рэцэпце. Яму пагражае сем гадоў турэмнага зняволення.

Злучаныя Штаты запатрабавалі з меркаванняў гуманнасці вызваліць Зэльцэра з-пад варты, сцвярджаючы, што знаходжанне за кратамі можа нанесці яго здароўю непапраўную шкоду ці нават выклікаць смерць. Сябры Беразоўскага аспрэчваюць, што апошні меў хоць нейкае дачыненне да арышту Зэльцэра.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках