27 снежня 2024, Пятніца, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дырэктар рынка «Ждановічы» вярнуўся з Лондану пад арышт

11

У пачатку ліпеня Яўген Шыгалаў з'ехаў на кансультацыю да свайго кардыёлага ў Англію -- лекары сцвярджалі, што яму патрэбна тэрміновая аперацыя на сэрца.

Аднак за мяжой аперацыю беларускаму бізнэсоўцу не зрабілі. Са сцвярджэння лонданскіх кардыёлагаў, цяпер яму супрацьпаказана хірургічнае ўмяшанне – з прычыны запалення ўнутранай абалонкі сэрца. Яўгену Аляксандравічу прызначылі лячэнне -- больш за месяц ён мусіць прымаць адмысловыя прэпараты, а пасля -- зноў выехаць у Лондан на наступнае абследаванне, паведамляе «Народная воля».

Прадстаўнікі праваахоўных органаў на допыты Шыгалава пакуль не клічуць. Праўда, нядаўна запрасілі яго пазнаёміцца з новай следчай групай. Са словаў сваякоў Шыгалава, следчая група змяняецца ўжо не ў першы раз…

Цяпер Яўген Аляксандравіч знаходзіцца на бюлетэні. Ён праходзіць новае медычнае абследаванне, каб у найбліжэйшай будучыні аформіць групу інваліднасці.

Як ужо паведамляла "Народная воля", адносна Я.Шыгалава заведзена крымінальная справа па падазрэнні ў злоўжываннях службовым становішчам з цяжкімі наступствамі ў выглядзе шкоды экалагічнаму асяроддзю.

Шыгалаў сваю віну не прызнае.

Яшчэ да арышту бізнэсмэн двойчы перанёс інфаркт міякарда, а таксама складаную аперацыю на сэрца, якую выканалі англійскія лекары. У СІЗА ў Шыгалава здарыўся трэці інфаркт. Пэўны час ён быў пад канвоем на абследаванні ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Кардыялогія". У канцы чэрвеня Шыгалава выпусцілі пад заклад амаль у пяць мільёнаў даляраў. "Частку грошай мы бралі ў пазыку, а частку -- збіралі самі, -- кажуць сваякі Яўгена Шыгалава. – Давялося закласці і прыватную маёмасць, і маёмасць прадпрыемства…".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках