28 снежня 2024, Субота, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» вырашыць у кастрычніку, што рабіць з цэнамі для Беларусі

1

На паседжанні савета дырэктароў "Газпрама" у кастрычніку будуць прынятыя рашэнні, датычныя супрацоўніцтва з Украінай і Беларуссю.

Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня савета дырэктароў газавага канцэрна, першы віцэ-прэм'ер РФ Віктар Зубкоў.

"Рашэнне будзе прынятае на кастрычніцкім паседжанні савета дырэктароў па пытаннях супрацоўніцтва з Украінай і Беларуссю", - заявіў ён.

"Кіраванне "Газпрама" актыўна працуе з Украінай, і ўрад Украіны ўносіць шмат прапаноў, каб адрэгуляваць узаемаадносіны ў 2009 годзе і далей", - дадаў ён. "Гэтая праца будзе праводзіцца, і будзе прыняты шэраг рашэнняў", - падкрэсліў В.Зубкоў.

Ён нагадаў, што калі пасля сходу акцыянераў праводзіў арганізацыйнае паседжанне савета дырэктароў, у першую чаргу прапанаваў "сфармаваць план працы на другое паўгоддзе". "Учора на паседжанні мы зацвердзілі яго - усяго 39 пытанняў", - дадаў В.Зубкоў.

Акрамя таго, ён заявіў: "Мы ўзмацняем кантроль, каб усе рашэнні, якія прымаюцца саветам дырэктароў, выконваліся".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках