«Малады фронт» выходзіць з «Эўрапейскай кааліцыі»
6- 24.07.2008, 14:56
На час "выбарчае кампаніі" арганізацыя прыпыняе сяброўства ў кааліцыі.
“Рашэньне гэтае прынятае ў сувязі з тым, што моладзевы рух праводзіць актыўную кампанію па байкоце парлямэнцкіх "выбараў", у той час, калі "Эўрапейская кааліцыя" ў іх удзельнічае”, - гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы МФ.
Аднак разам з гэтым прадстаўнікі моладзевага зьвязу кажуць, што "Эўрапейская кааліцыя" “найбольш ідэйны і вольны ў прыняцьці сваіх рашэньняў грамадзка-палітычны хаўрус дэмакратычных арганізацыяў Беларусі, да супрацы зь якімі “Малады Фронт” вернецца па завяршэньні “парлямэнцкае кампаніі”.
“Малады Фронт” застаецца актыўным удзельнікам грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.