Беларускіх спартоўцаў спаймалі на допінгу
1- 23.07.2008, 11:33
Допінг-спробы "А" у некалькіх беларускіх спартоўцаў, якія выступалі на міжнародных спаборніцтвах у Еўропе, далі станоўчы вынік.
Пра гэта паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" кіраўнік Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА) Беларусі Мікалай Кручынскі.
"У некалькіх беларускіх спартоўцаў, якія выступалі на міжнародных спаборніцтвах у Еўропе, спробы "А" далі станоўчы вынік", - паведаміў М.Кручынскі. Ён адмовіўся назваць прозвішчы, віды спорту, а таксама сказаць, ці ўключаны гэтыя спартоўцы ў склад спартовай дэлегацыі на Алімпіяду ў Пекіне.
Сваю пазіцыю ён патлумачыў тым, што не мае права выдаваць інфармацыю "дагэтуль, пакуль не будзе спраўджана спроба "Б".
"Можа здарыцца так, што допінг-спроба "Б" будзе адмоўнай, і дачасная інфармацыя скампраметуе спартоўца", - паведаміў М.Кручынскі.
Як паведамілі агенцтву ў міністэрстве спорту і турызму Беларусі, у склад беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Пекіне па стане на 23 ліпеня ўключаны 182 спартоўца.