27 снежня 2024, Пятніца, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін падаражэў трэці раз за лета

11

Канцэрн "Белнафтахім" ад 23 ліпеня павялічыў раздробныя кошты на бензін і дызельнае паліва на ўнутраным рынку ў сярэднім на 5%.

Пра гэта паведамілі карэспандэнту БелТА ў канцэрне.

Ад сённяшняга дня раздробныя кошты на нафтапрадукты, рэалізаваныя праз АЗС арганізацыямі "Белнафтахіма", складаюць: бензін А-76 (Нармаль-80) - Br1950 за 1 л (рост на Br100), бензін АІ-92 - Br2470 (на Br120), бензін АІ-95 - Br2810 (на Br140).

Раздробны кошт на дызельнае паліва павялічыўся на Br110 і складае Br2240 за 1 л.

Гэта стала трэцім падвышэннем коштаў на нафтапрадукты сёлета. Так, 10 чэрвеня раздробныя кошты на бензін у Беларусі былі павялічаны ў сярэднім на 5%, на дызпаліва - на 14,8%. З 6 ліпеня яны ўзраслі яшчэ на 5% і 9,8% адпаведна.

У "Белнафтахіме" патлумачылі, што падвышэнне абумоўлена ростам кошту на нафту (за першае паўгоддзе 2008 года ён узняўся на 38%) і выканана дзеля забеспячэння ўстойлівай працы прадпрыемстваў канцэрна на ўнутраным рынку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках