24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Регіёны гатовыя да байкота: «Удзельнічаць у фарсе няма сэнсу»

10

На канфэрэнцыі Гомельскай абласной арганізацыі АГП аднагалосна прынята рашэньне ня ўдзельнічаць у «выбарах», калі ўлады праігнаруюць патрабаваньні, выстаўленыя дэмсіламі.

Гаворка ідзе пра ўключэньне ўсіх вылучэнцаў дэмакратычных сілаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама пра рэгістрацыю ўсіх прэтэндэнтаў кандыдатамі ў дэпутаты.

“Пасьля таго як з прапанаванага сьпісу аб’яднаных дэмакратычных сілаў у склад акруговых камісіяў уключылі толькі дзьве траціны нашых вылучэнцаў, на абласной канфэрэнцыі АГП мы вырашылі больш выразна акрэсьліць свае патрабаваньні. Цяпер мы вядзем размову пра тое, каб у склад участковых камісіяў уключылі ўсіх вылучэнцаў АДС і зарэгістравалі ўсіх кандыдатаў. Такую прапанову мы выносім на абмеркаваньне сумеснай каардынацыйнай рады Гомельскай вобласьці. Калі ўлады праігнаруюць патрабаваньні, няма ніякага сэнсу ўдзельнічаць у тым фарсе, які адбудзецца восеньню гэтага году”, -- камэнтуе рашэньне кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіль Палякоў.

Падсумаваць, як улады выконваюць патрабаваньні АДС, рэгіянальная рада плянуе на пачатку жніўня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках