24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады баяцца байкоту: КДБ абшукаў штаб-кватэру «Маладога Фронту»

11

У штаб-кватэры арганізацыі «Малады Фронт» учора позна ўвечары быў праведзены ператрус. Канфіскаваныя аргтэхніка і інфармацыйныя матэрыялы, якія заклікалі байкатаваць парламенцкія «выбары».

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 адзін з лідэраў «Маладога Фронту» Артур Фінькевіч, людзі ў цывільным больш за гадзіну дзяжурылі ля офіса арганізацыі на вуліцы Караля ў Менску і нават спрабавалі ўзламаць дзверы. Пасля 22.00 супрацоўнікі КДБ змаглі ўвайсці ў офіс: яны ўварваліся туды, калі адзін з сябраў арганізацыі спрабаваў пакінуць кватэру.

Падчас ператруса, у якім акрамя супрацоўнікаў КДБ удзельнічалі міліцыянты, былі выключаныя аргтэхніка, налепкі, інфармацыйныя матэрыялы, транспаранты, што заклікалі да байкоту «выбараў». Актывістам, якія знаходзіліся ў гэты час у кватэры, не давалі размаўляць па тэлефоне.

«Усё гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што рэжым вельмі баіцца байкоту. Байкот – гэта адзіная правільная пазіцыя дэмакратычных сіл для гэтай выбарчай кампаніі, таму што толькі так мы можам аб'яднаць грамадства, усяліць у яго веру ў будучыню і вывесці 28 верасня на вуліцы як мага больш людзей», -- пракаментаваў ператрус у офісе «Маладога Фронту» Артур Фінькевіч.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках