24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 5 месяцаў адмоўнае сальда склала 1.000 000 000 даляраў

4

У студзені—маі 2008 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацёжнага балансу склалася адмоўнае і склала 840,5 млн. даляраў. Па дадзеных гандлёвага балансу -- каля 1 мільярда даляраў.

У прыватнасці, сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўнае ў памеры 1 млрд. 571,7 млн. даляраў, паслугамі — станоўчае — 731,2 млн. даляраў. Паводле афіцыйнага прагнозу, сёлета адмоўнае сальда павіннае скласці 1.400—1.420 млн. даляраў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі

Па дадзеных гандлёвага балансу, у студзені—маі 2008 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі сфармавалася ў памеры 1 млрд. 748,4 млн. даляраў (у студзені—маі 2007 года гэты паказчык складаў мінус 1 млрд. 487,9 млн. даляраў).

Сумарнае адмоўнае сальда за гэты перыяд па метадалогіі гандлёвага балансу таварамі і паслугамі склала каля 1 мільярда даляраў (заўв. прэс-цэнтра Хартыі’97).

Варта адзначыць, што сальда гандлёвага балансу ў часткі тавараў па метадалогіі плацёжнага балансу адрозніваецца ад сальда гандлёвага балансу, якое атрымліваецца па дадзеных мытнай статыстыкі.

Асноўнай крыніцай фармавання адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі з'яўляюцца экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя). У краіну ўвезена прамежкавых тавараў на 12 млрд. 128,6 млн. даляраў, або ў 1,7 разу больш, чым за адпаведны леташні перыяд. Экспарт прамежкавых тавараў склаў 10 млрд. 109,1 млн. даляраў, перавысіўшы ўзровень аналагічнага перыяду 2007 года таксама ў 1,7 раза.

Больш паловы экспарту і імпарту прамежкавых тавараў складаюць энергетычныя тавары. На знешні рынак іх пастаўлена на 5 млрд. 528,4 млн. даляраў, што ў 2 разы больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Імпарт энергетычных тавараў склаў 6 млрд. 432,9 млн. даляраў і павялічыўся ў 1,9 раза. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў аб'ёме 904,5 млн. даляраў і ў параўнанні са студзенем—маем 2007 года вырасла на 309,3 млн. даляраў.

"Рост адмоўнага сальда знешняга гандлю энергетычнымі таварамі абумоўлены павелічэннем вартасных аб'ёмаў імпарту прыроднага газу на 249,5 млн. даляраў, выкліканага, першым чынам, наступным падвышэннем коштаў (на 19,4%), а таксама перавышэннем прыросту вартаснага аб'ёму імпартных паставак нафты і нафтапрадуктаў над прыростам экспартных паставак гэтых тавараў на 118 млн. даляраў", — тлумачыць Мінстат.

У студзені—маі 2008 года Беларусь гандляваласа 169 краінамі

Тавары пастаўляліся на рынкі 125 дзяржаваў, імпартавалася прадукцыя з 155 краін.

Як паведаміла Міністэрства статыстыкі і аналізу, асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў студзені—маі 2008 года былі: Расея — 49,3% ад усяго аб'ёму таваразвароту, Нідэрланды — 9,4%, Украіна — 7,1%, Германія — 4,6%, Польшча — 3,6%, Вялікабрытанія — 2,9%, Латвія — 2,8%, Кітай — 2%, Бразілія — 1,5%. Італія і Літва — па 1,3%.

Экспарт тавараў у Расею склаў у грашовым выразе 4 млрд. 529,5 млн. даляраў, што на 42,3% больш, чым у студзені—маі 2007 гады, імпарт з гэтай краіны — 10 млрд. 43 млн. (у 1,7 раза болей).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 2 млрд. 646,9 млн. даляраў, або 19% да агульнага аб'ёму экспарту (у 1,7 раза болей). У той жа час імпарт з гэтай краіны займае 0,9% увогуле аб'ёме імпарту — 135,4 млн. даляраў (на 54% болей).

Аб'ём экспарту ва Ўкраіну за пяць месяцаў бягучага года дасягнуў 1 млрд. 285,3 млн. даляраў (у 2,7 раза болей), імпарту ў Беларусь — 810,1 млн. (на 46,8% болей). Доля экспарту ўвогуле аб'ёме склала 9,2%, імпарту — 5,2%.

У Германію экспартавана тавараў на 392,6 млн. даляраў (у 2 разы болей), імпартавана — 966,4 млн. (на 16,9% больш). У Польшчу экспарт склаў 655,5 млн. (на 57,8% болей), імпарт — 417,3 млн. (на 38,3% болей). У Вялікабрытанію аб'ем экспарту склаўся на ўзроўні 778,1 млн. даляраў (у 1,5 раза болей), імпарт — 93,5 млн. (на 46,9% болей). Аб'ём экспарту ў Кітай склаў 102,3 млн. (на 47,2% меней), імпарту — 479 млн. (на 81,2% болей), у Латвію — 772,9 млн. (у 2,2 раза болей) і 56,8 млн. (на 23,1% болей) адпаведна. У Літву экспартавана тавараў і паслуг на 305,1 млн. даляраў (на 45,1% болей), імпартавана — 83,3 млн. (на 12,9% болей). У Бразілію экспартавана тавараў на суму 370,5 млн. даляраў (у 3,8 разу болей), імпартавана — 72,3 млн. (у 2,3 разу болей), у ЗША — 93 млн. даляраў (на 48,1% меней) і 151,2 млн. (на 2,2% меней) адпаведна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках