24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ільля Богдан сустракае дзень народзінаў за кратамі

5

Сёньня спаўняецца 21 год актывісту Моладзі БНФ Ільлі Богдану, які зараз знаходзіцца ў ізалятары ў якасьці падазраванага па справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня.

Ільлю Богдана затрымалі ўвечары 10 ліпеня супрацоўнікі КДБ, правёўшы перад гэтым на ягонай кватэры ператрус, нагадвае “Радыё Свабода”.

Моладзевы актывіст нарадзіўся ў 1987 годзе ў Менску. Студэнт Беларускага інстытуту правазнаўства. Сябра Моладзі БНФ, актыўны ўдзельнік грамадзка-палітычных і масавых вулічных акцыяў. Аматар рыбалкі, любіць прыроду, цікавіцца электроннай музыкай.

Паплечнікі Богдана зьбіраюцца сёньня перадаць Ільлі ў ізалятар віншавальныя паштоўкі і кветкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках