26 снежня 2024, Чацвер, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абхазія і Паўднёвая Асеція хочуць у «саюз» Расеі і Беларусі

13

Абхазія і Паўднёвая Асеція разглядаюць магчымасць уваходжання ў так званаую «саюзную дзяржаву» Расеі і Беларусі.

Па словах кіраўніка прэс-службы дзяржаўнага сакратара «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі Івана Макушка, далучэнне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі - не хімера. «Не так даўно кіраўнік МЗС Абхазіі Сяргей Шамба заявіў выданню «Саюзная дзяржава», што ў Сухумі з цікавасцю сочаць за «саюзам» і разглядаюць магчымасць далучэння», - цытуе словы Макушка «Независимая газета».

Пры гэтым, па словах Макушка, зусім усё роўна, ці прызнае Грузія суверэнітэт Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. "Калі паступіць афіцыйны зварот ад Абхазіі і Паўднёвай Асеціі аб уваходжанні ў «саюзную дзяржаву», то мы, натуральна, будзем яго разглядаць", - сказаў Іван Макушок. Галоўнае, па словах чыноўніка, тое, што ў свае час гэтыя рэспублікі не галасавалі за выхад са складу адзінай савецкай дзяржавы.

Ва ўрадзе Паўднёвай Асеціі пацвердзілі існаванне падобных планаў. Краўнік Дзяржкамітэта па друку і інфармацыі Ірына Гаглоева паведаміла: "Сапраўды, улады Паўднёвай Асеціі распрацоўвалі план далучэння да «саюзнай дзяржавы», кансультаваліся, таму што тэма гэтая складаная".

"Што датычна таго, што ў выканаўчым камітэце «саюзнай дзяржавы» гатовыя разгледзець заяўку на далучэнне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, то нам гэтыя разгляды нецікавыя. Толькі гэтыя людзі павінныя разумець, што такімі дзеяннямі яны шкодзяць у першую чаргу Расеі", - заявіў дзяржміністр Грузіі па рэінтэграцыі Цемуры Якабашвілі.

Кіраўнік тбіліскага Цэнтра развіцця і супрацоўніцтва Паата Закареышвілі лічыць сцэнар уваходжання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў «саюзную дзяржаву» Расеі і Беларусі несур'ёзным. "Вядома, з улікам палітыкі Расеі ў адносінах Грузіі такія спробы выключаць нельга. Але, думаю, гэта чарговыя дзеянні, накіраваныя на тое, каб вывесці Тбілісі з раўнавагі: сама «саюзная дзяржава» нідзе не аформленая, у Масквы і Менска маса супярэчнасцяў", - заявіў грузінскі палітолаг.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках