25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ скончыў следства па справе Зэльцэра

Камітэт дзяржаўнай бяспекі скончыў расследаванне крымінальнай справы ў адносінах грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра і накіраваў матэрыялы ў Генеральную пракуратуру.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Надтачаеў.

"Следства па справе Э.Зэльцэра скончанае. Матэрыялы крымінальнай справы накіраваныя КДБ у Генеральную пракуратуру для рашэння пытання аб накіраванні ў суд", - паведаміў В.Надтачаеў.

Як раней паведамляла агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на КДБ, Э.Зэльцэру 27 чэрвеня было прад'яўленае канчатковае абвінавачванне, да ліку іншых дадалося абвінавачванне Э.Зэльцэра ў камерцыйным шпіянажы.

"У цяперашні час ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў), ч 1.арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў), а таксама ч. 1 арт. 254 (камерцыйны шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Беларусі", - паведамілі ў КДБ.

Там нагадалі, што "амерыканец быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 12 сакавіка 2008 года".

Па інфармацыі суразмоўцаў агенцтва, затрыманай разам з Э.Зэльцарам грамадзянцы Расеі Ўладлене Брусковай прад'яўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 380 (выкарыстанне загадзя падробленага афіцыйнага дакумента, якое прадстаўляе правы, групай асобаў па папярэдняй змове) і ч. 1 арт. 254 (камерцыйны шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Следчым упраўленнем КДБ таксама ўзбуджаная крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна ЗША Джозэфа Кея па прыкметах правапарушэння, прадугледжанага ч. 1 арт. 254 (камерцыйны шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Беларусі. У ЦІГС КДБ паведамілі, што "грамадзянін ЗША Дж.Кей не затрыманы, ён у цяперашні час не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі".

Там таксама адзначылі, што крымінальная справа па абвінавачванні ў камерцыйным шпіянажы ў адносінах Э.Зэльцеэра, Дж.Кея і Ў.Брусковай узбуджаная праз арт. 14 (замах на злачынства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

"Злачынства было не даведзенае да канца па не залежных ад падазраваных прычынах", - растлумачылі суразмоўцы агенцтва. "Іншымі словамі, злачынства было прадухіленае на стадыі падрыхтоўкі", - удакладнілі ў ЦІГС.

Як раней паведамлялася, у шэрагу СМІ выказвалася меркаванне, што арышт Э.Зэльцэра звязаны са справай памерлага ў Лондане бізнэсмэна Бадры Патаркацышвілі, які быў ягоным кліентам. Па інфармацыі шэрагу СМІ, Дж. Кей, які праходзіў па справе, з'яўляецца зводным братам Б.Патаркацышвілі і быў распарадчыкам па завяшчанні памерлага бізнэсмэна. Э.Зэльцэр, былы савецкі эмігрант, з'яўляецца экспертам па арганізаванай злачыннасці і адмыванні грошай у Расеі і былых савецкіх рэспубліках. У 2000-2001 гадах ён быў адвакатам затрыманага ў Нью-Ёрку дзяржсакратара «саюза» Беларусі і Расеі Паўла Барадзіна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках