2 лiстапада 2024, Субота, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як адаб'ецца на Беларусі сусветны харчовы крызіс?

3

3 чэрвеня ў Рыме пачала сваю працу Міжнародная канферэнцыя па праблемах харчовай бяспекі.

Пра тое, як адаб'ецца на Беларусі сусветны харчовы крызіс і якія перспектывы краіны на сусветным рынку харча, распавёў "Нямецкай хвалі" незалежны эканаміст Леанід Злотнікаў.

"Наўпростай пагрозы для Беларусі ў сусветным харчовым крызісе практычна няма, паколькі доля імпарту харчу ў нас вельмі малая. Перадусім, мы ўвозім тое, што ў Беларусі не расце. Гэта пэўная колькасць бялковых кормаў для быдла з Бразіліі, ЗША, невялікая колькасць цвёрдай пшаніцы", лічыць эканаміст.

На пытанне, ці магчымы экспарт беларускіх харчовых тавараў у Еўропу, Леанід Злотнікаў адказаў:

"Я чуў, што нашыя прадпрыемствы спрабуюць прабівацца на еўрапейскі рынак, робяць адпаведныя сертыфікаты на прадукцыю - гэта неабходныя ўмовы для таго, каб патрапіць на еўрапейскі рынак. Але мне здаецца, што зрабіць гэта будзе цяжка. У нас не так ужо шмат якасных прадуктаў. Напрыклад, у Беларусі высакаякаснага малака, неабходнага для вытворчасці высакаякасных сыроў, вырабляецца ўсяго толькі з адзін адсотак ад агульнай колькасці малака. Да таго ж, экспарт шэрагу тавараў не выгадны для Беларусі. Так, вываз у Расею беларускай ялавічыны, птушкі, яйкаў, масла застаецца стратным нават пасля падвышэння коштаў. Напрыклад, сабекошт кілаграма ялавічыны ў Беларусі складае дзесяць тысяч рублёў, а экспартны кошт у Расею - шэсць тысяч рублёў. Гэта значыць, беларуская сельская гаспадарка застаецца неэфектыўнай", -- лічыць эксперт.

На думку Злотнікава, "у Беларусі добрыя перспектывы на сусветным рынку харчу, у тым ліку магчымасці экспарту ў Еўропу, калі зладзіць радыкальныя рэформы. Бо нашая сельская гаспадарка засталося з усіх навакольных краін нерэфармаванай і высокавыдаткоўнай. Хоць мы вывозім гэты харч, вялікіх прыбыткаў краіне гэта не дае".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках