1 лiстапада 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра экс-дырэктар «Жданавічаў» можа апынуцца на волі

Заўтра, 4 чэрвеня, следчыя, што вядуць крымінальную справу старшыні савета дырэктароў Гандлёвага цэнтра "Ждановічы" Яўгенія Шыгалава, павінныя прыняць прынцыповае рашэнне: пакідаць бізнэсмэна пад вартай альбо выпускаць яго на волю.

Адвакаты Шыгалава напісалі яшчэ адно хадайніцтва аб змене Шыгалаву меры прысячэння і вызваленні яго пад заклад. Даволі верагодна, што адказ на гэтую просьбу яны таксама атрымаюць заўтра.

Як паведамляла «Народная воля», зараз Яўген Шыгалаў знаходзіцца на абследаванні ў адным з кардыялагічных цэнтраў.

Нагадаем, што генеральнаму дырэктару Гандлёвага дома "Ждановічы" Яўгену Шыгалаву і ягоным намеснікам, якія былі затрыманыя разам з ім, прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі -- "злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках