26 снежня 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камуналка» падаражэе яшчэ прынамсі на 20 даляраў

3

У Беларусі кошт жыллёва-камунальных паслугаў у 2009 годзе плануюць падвысіць у эквіваленце на 20 даляраў.

Пра гэта заявіла "Інтэрфаксу" крыніца ў органах дзяржкіравання са спасылкай на апошнюю рэдакцыю праекту бюджэту на наступны год.

Крыніца нагадала, што Мінфін спачатку ініцыяваў падвышэнне тарыфаў у 2009 годзе на $20 - такая пазіцыя была прадугледжана ў праекце канцэпцыі бюджэтна-падатковай палітыкі з мэтай захавання ў 2009 годзе складзенай долі (34% паводле Мінфіна - ІФ) пакрыцця насельніцтвам выдаткаў на атрыманыя жыллёва-камунальныя паслугі.

Раней штогадовы прырост коштаў ЖКП складаў у эквіваленце $5. Аднак толькі за студзень-травень 2008 года камунальныя выплаты падаражэлі больш чым на 10 даляраў.

Між тым, у сувязі з планамі ўрада забяспечыць у наступным годзе апераджальны рост заробку з давядзеннем яе да $700 у 2010 годзе, прапанова павялічыць тарыфы на ЖКП на $20 у 2009 годзе зноў уключана ў праект бюджэту.

Як раней паведамлялася, з ацэнкі Мінфіна, пры росце тарыфаў на ЖКП на $20 у 2009 годзе сума субсідыяў на пакрыццё выдаткаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі вырасце па Br1162 млрд ад Br1040 млрд у 2008 годзе. Такі прагноз Мінфін робіць, зыходзячы з чаканага кошту газу ў 2009 годзе на ўзроўні $140 за 1 тыс.куб.м супраць $129 з 1 красавіка 2008 года.

Тым часам, са звестак міністэрства статыстыкі Беларусі, у I квартале прыбытак Мінжылкамгаса павялічыўся на 45,2% адносна аналагічнага леташняга перыяду. Пры гэтым рэнтабельнасць іх продажаў у I квартале склала 12,4% супраць 11% у студзені-сакавіку 2007 года. Узровень рэнтабельнасці 10-20% маюць 52% арганізацый Мінжылкамгаса. З рэнтабельнасцю 20-30% I квартал 2008 года скончылі 36% арганізацый. За гэты самы перыяд чысты прыбытак арганізацыяў Мінжылкамгаса павялічыўся на 58,3% адносна студзеня-сакавіка 2007 года да Br3,1 млрд. Стратных арганізацыяў у сістэме ЖКГ няма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках