24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі падтрымлівае памкненне беларусаў да свабоды

Рымскі Папа Бенедыкт XVI заявіў, што Ватыкан будзе падтрымліваць беларусаў у іх законных памкненнях да свабоды і ўмацаванні дэмакратыі.

Такія словы прагучалі на аўдыенцыі новых паслоў пры Святым Пасадзе. У іх ліку быў таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік.

Як паведамдяе сайт Сatholic.by, Папа Бенедыкт XVI запэўніў Сяргея Алейніка, што Святы Пасад па-ранейшаму будзе аказваць падтрымку беларускай нацыі ў яе намаганнях па зацвярджэнні адпаведных для яе законных імкненняў да свабоды і ў яе дзеяннях па ўмацаванні дэмакратычнага працэсу — як частцы вялікай сям’і свабодных і суверэнных еўрапейскіх нацый.

Дзесяцігоддзямі Еўропа актыўна вучылася ствараць будучае свету і прагрэсу, пераадольваючы балючыя падзелы. Гэты высакародны праект, матываваны сэнсам раздзеленай адказнасці за агульны лёс еўрапейскіх народаў, мае непамерную каштоўнасць. Дасягнуць такой амбіцыйнай мэты будзе нялёгка. Фактычна, гэта патрабуе ад усіх далучаных бакоў правядзення пастаяннага, шчырага і разумнага дыялогу, заснаванага на сапраўднай салідарнасці, і поўнай пашаны да законных спадзяванняў, гістарычных абставінаў і адметнасці іншых. Дзеля гэтай мэты кожная нацыя кантынента, у тым ліку Беларусь, паклікана ўносіць свой уклад у будаўніцтва агульнага Еўрапейскага дому, у якім межы разглядаюцца як месцы сустрэч, а не як лініі падзелу або неадольныя муры.

Між тым, гісторыя, духоўныя і культурныя карані, а таксама геаграфія Беларусі даюць ёй магчымасць адыгрываць інтэгральную ролю ў гэтым працэсе. Тое, што аб’ядноўвае нацыі Еўропы, больш важна, чым любыя палітычныя, эканамічныя і культурныя фактары, якія іх яшчэ падзяляюць, адзначае сайт Рымска-каталіцкага касцёлу ў Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках