24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Расеі: «Белнафтахіму» можа не хапіць грошаў

3

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў сцвярджае, што для Беларусі ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у конкурсах на распрацоўку расейскіх нафтавых месцанараджэнняў можа быць занадта дарагім.

«У цэлым праблема для таго, каб прымаць удзел у такіх конкурсах, выйграваць іх і распрацоўваць месцанараджэнні нафты, не існуе», — сказаў амбасадар пад час паездкі ў Гомель.

Па словах Сурыкава, ёсць толькі адно пытанне: «Ліцэнзійныя конкурсы на права распрацоўкі расейскіх нафтавых месцанараджэнняў каштуюць надзвычай дорага і беларускім прадпрыемствам, што ўваходзяць у склад «Белнафтахіма», напэўна, надзвычай складана заплаціць такія сумы».

У гэтай сувязі ён адзначыў паспяховы вопыт дзяржпрадпрыемства «Беларуснеафта» па пранікненні на расейскі рынак. «Магутнае нафтараспрацоўваючае і здабываючае прадпрыемства «Беларуснафта» выступіла на падрадных умовах перад тымі, хто гэтыя конкурсы выйграў, і атрымала права ажыццяўляць рамонт і аказваць сервісныя паслугі на расейскіх месцанараджэннях нафты. У дадзеных выпадках разлікі могуць ажыццяўляцца нафтаю — у гэтым ніякіх пытанняў няма», — сказаў Сурыкаў.

Акрамя таго, амбасадар адзначыў, што пераемнасць палітыкі Расеі ў адносінах Беларусі будзе захаваная. Цытуючы выказванне расейскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядведзева, дыпламат падкрэсліў, што «пераемнасць у палітыцы будзе захоўвацца, як і агульныя нашыя адносіны да далейшай пабудовы «саюзнай дзяржавы».

Амбасадар адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка ў пасланні «нацыянальнаму сходу» сказаў, што ідзе аб’ектыўны працэс пабудовы Саюзнай дзяржавы. «Мы разлічваем, што аб’ектывізм прывядзе нас да фінішнага выніку», — дадаў дыпламат.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках