27 лiстапада 2024, Серада, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона»

41

З 15 траўня ўзмацняецца кантроль за перамяшчэннем праз мытную мяжу Беларусі тавараў для асабістага карыстання.

Пра гэта "Вечернему Бресту" паведамілі ў Берасцейскай мытні. З гэтага часу ўсе тавары, якія ўвозяць у краіну фізічныя асобы для асабістага карыстання, будуць строга кантралявацца.

Адзін раз на два месяцы можна будзе правезці не больш за 3 адзінкі аднаго наймення тавара, але не больш за 10 найменняў. Адзін раз на месяц - 3 адзінкі аднаго віда, але не больш за 3 найменні. Калі ж вы будзеце ездзіць за мяжу часцей, чым раз на тыдзень, то зможаце правезці толькі адну адзінку і толькі аднаго наймення тавараў.

Пры гэтым дапушчаецца завезці адну адзінку не больш чым 3 найменняў бытавой тэхнікі і прадметаў працяглага карыстання кшталту вопраткі, абутку і г.д.

Гэтыя новаўвядзенні не датычаць прадуктаў харчавання. На мытні пакуль не каментуюць гэтыя правілы. А між тым у грамадзян узнікае шмат пытанняў у гэтай сувязі. Так, чаму закон дазваляе завезці 35 кг грузу на суму не больш за тысячу еўра, а мытня ўводзіць кантроль.

Новы парадак увозу не пашыраецца на некаторыя катэгорыі грамадзян, уключна з кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў, чальцоў парламенцкіх, урадавых і іншых афіцыйных дэлегацый замежных дзяржаў.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках