24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі амбасадар ведае больш, чым кіраўнік «Газпрома»?

1

Цана на расейскі газ для Беларусі ў 2008 годзе можа быць паднятая максімальна на 7% і складзе максімальна $128, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

"Паводле формулы цаны цана на газ можа быць аднаразова падвышаная цягам года на 7%. З улікам цаны на пачатку года 119 даляраў цана можа скласці 128 даляраў", – сказаў А.Сурыкаў, адказваючы на пытанне "Інтэрфакса" ў Менску

Адказваючы на пытанне, ці значыць гэта, што цана, падвышаная 1 красавіка да 128 даляраў больш змяняцца не будзе, ён адказаў: "Так, больш не будзе".

Нагадаем, не далей як учора па выніках сустрэчы старшыні праўлення "Газпрома" Аляксея Мілера і першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі ў Маскве было заяўленае, што цана на газ для Беларусі фармуецца паводле кантрактнай формулы цаны, прывязанай да кошту нафтапрадуктаў у Еўропе.

З 2011 года Беларусь, як і прамысловыя спажыўцы Расеі, выйдзе на ўзровень цаны на газ, ронапрыбытковай з пастаўкамі ў Еўропу. У 2008-2010 гады да еўрапейскай цаны ўжываюцца паніжаючыя каэфіцыенты 0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна.

У 2007 годзе газ пастаўляўся па $100 за тысячу кубаметраў, у I квартале 2008 года – па $119,6, у II – па $128.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках