27 снежня 2024, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прадпрымальнікі зьвярнуліся да Віктара Юшчанкі

11

Прадпрымальнікі зь беларускіх рэгіёнаў накіравалі лісты прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Юшчанку і прэм’ер-міністру Юліі Цімашэнцы.

Паводле сябра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Мікалая Чарнавуса, у лістах прадпрымальнікі выказваюць жаданьне разам з прадпрымальнікамі іншых рэгіёнаў “абмеркаваць пытаньне ўзаемнага супрацоўніцтва. А менавіта: будаўніцтва оптавых рынкаў у пяцікілямэтровай зоне мяжы з Рэспублікай Беларусь”.

Як патлумачыў для БелаПАН М.Чарнавус, з прычыны ўвядзеньня ўказу 760 многія прадпрымальнікі ня могуць нармальна працаваць і набываць тавар, таму што вымушаныя самі гандляваць за прылаўкам. Гэта прынесла “парушэньне дзелавога супрацоўніцтва між прадпрымальнікамі Беларусі і Ўкраіны”. Цяпер многія беларускія ІП езьдзяць па тавар у г. Хмяльніцкі ва Ўкраіне, а калі б оптавыя склады знаходзіліся непадалёк ад мяжы, гэта палегчыла б іхную працу, сказаў М.Чарнавус.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках