Зверскім разгонам камандавалі палкоўнікі Падабед і Паўлічэнка
30- 26.03.2008, 15:01
Разгонам мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка, падчас якога былі жорстка збітыя сотні людзей, камандавалі камандзір менскага палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП) Юры Падабед і камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў Дзмітрый Паўлічэнка.
Абодва палкоўнікі з'яўляюцца невыязнымі ў краіны Еўразвяза і ЗША. Юрый Падабед – за разгон мірных дэманстрацый у Менску. Дзмітрый Паўлічэнка падазраецца міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага.