24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Беларусі ў ЗША вярнуўся ў Менск

25
Амбасадар Беларусі ў ЗША вярнуўся ў Менск

Амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў вярнуўся ў Менск. Пра гэта БелаПАН 10 сакавіка паведаміла начальніца аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына.

Нагадаем, амбасадар быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый у сувязі з увядзеннем ЗША дадатковых санкцый у дачыненні канцэрна "Белнафтахім". Амерыка ўвяла санкцыі з прычыны адмовы беларускіх улад вызваляць палітвязняў і правесці дэмакратычныя рэформы.

Водгук амбасадара і адпаведная заява прэс-сакратара МЗС Андрэя Папова былі зробленыя пасля апублікавання 6 сакавіка на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў ЗША агляду і тлумачэння да ўсіх уведзеных у дачыненні Беларусі санкцый. У тлумачэнні, у прыватнасці, адзначалася: "Прадстаўнікі ЗША, якія маюць або плануюць дзелавыя стасункі з прадпрыемствамі, у якіх "Белнафтахім" валодае прамым або ўскосным прыбыткам у памеры 50% або больш, павінны мець на ўвазе, што ўся ўласнасць і прыбыткі ад уласнасці гэтых прадпрыемстваў заблакаваныя згодна з урадавым распараджэннем 13405".

Урадавае распараджэнне 13405, падпісанае прэзідэнтам ЗША ў чэрвені 2006 года, уводзіць фінансавыя санкцыі ў дачыненні 10 беларускіх службоўцаў, "адказных за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэнне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю". Дакументам блакуецца іх уласнасць і права на ўласнасць у ЗША, рахункі і магчымасць фінансавых аперацый; амерыканскім кампаніям і прыватным асобам забароненае складаць пагадненні з гэтымі службовымі асобамі. Да распараджэння прыкладаецца спіс з 10 чалавек. Гэта прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, яго сын Віктар Лукашэнка, намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, Сцяпан Сухарэнка (у той час – старшыня КДБ), дзяржаўны сакратар савета бяспекі Віктар Шэйман, камандзір СОБР Дзмітрый Паўлічэнка, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках