24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская амбасада ў Ізраілі каментуе паведамленне пра смерць Ірыны Казулінай

15

У рэдакцыю інтэрнэт-рэсурсу NEWSru.co.il паступіла заява прэс-службы амбасады Беларусі ў Ізраілі ў сувязі з публікацыяй паведамлення пра смерць Ірыны Казулінай. Гэта, па сутнасці, першая афіцыйная рэакцыя на гэтую падзею, якая ўпарта замоўчваецца на дзяржаўным узроўні.

Рэдакцыя NEWSru.co.il прыводзіць тэкст гэтай заявы без каментараў і змяненняў.

Заява прэс-службы амбасады рэспублікі Беларусь у Ізраілі

"Уважаемые господа,

24 февраля на Вашем Интернет-ресурсе было опубликовано сообщение о смерти И.Козулиной, супруги бывшего кандидата в Президенты Беларуси А.Козулина. В связи с содержащейся в публикации трактовкой произошедшего непосредственно г-ном А.Козулиным информируем, что ранее белорусское правительство выражало готовность направить И.Козулину, у которой несколько лет назад был обнаружен рак, на лечение в Германию. А.Козулину предлагалось сопровождать супругу на лечение. Однако он отказался.

Попытки политических спекуляций на данную тему не уместны.

Посольство Республики Беларусь всегда готово оказывать оперативные консультации относительно достоверности поступающей в Ваше распоряжение информации, касающейся Беларуси, а также предоставлять в Ваше распоряжение материалы по актуальным вопросам общественной и политической жизни в нашей стране".

Хутчэй за ўсё, што па лініі беларускага МЗС разасланае ўказанне спрабаваць апраўдвацца перад светам за падзеі вакол смерці Ірыны Казулінай выключна ў рыторыцы Аляксандра Лукашэнкі і яго асяродка. На мінулым тыдні ён прызнаўся, што Аляксандру Казуліну прапаноўваўся "размен" – вызваленне ў абмен на эміграцыю з прычыны лячэння смяротна хворай жонкі.

Аляксандр Казулін, а таксама моладзевы актывіст Андрэй Кім застаюцца апошнімі палітвязнямі Беларусі, вызваленне якіх дапаможа здыманню шэрагу эканамічных санкцый, накладзеных на беларускі рэжым за парушэнні правоў чалавека. У адваротным выпадку, санкцыі з 1 сакавіка могуць толькі ўзмацніцца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках