Прадпрымальнікі збіраюцца сёння выйсці на Кастрычніцкую плошчу
14- 25.02.2008, 11:57
Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі заявіў актывіст прадпрымальніцкага руху Мікалай Аўтуховіч.
Аўтуховіч заклікаў прадпрымальнікаў прыйсці з кветкамі а 18-й гадзіне на Кастрычніцкую плошчу ў знак памяці па жонцы Аляксандра Казуліна Ірыне.
Як зазначыў адзін з прадпрымальніцкіх лідэраў Аляксандр Макаеў, сумная навіна пра смерць Ірыны Казулінай з вялікім жалем была ўспрынята ўсім прадпрымальніцкім рухам.
Акрамя таго, паведаміў Макаеў, прынята канчатковае рашэнне пра далучэнне індывідуальных прадпрымальнікаў да акцыі 25 сакавіка.