27 лiстапада 2024, Серада, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да святкавання юбілею БНР рыхтуецца ўся краіна

1

Берасцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ ініцыявала стварэнне рэгіянальнага аргкамітэта па святкаванні 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтае рашэнне прынятае на пасяджэнні савета абласной структуры партыі, якое адбылося 16 лютага ў Берасце.

"У самыя блізкія дні мы выйдзем з прапановай далучыцца да нашай ініцыятывы ў іншыя структуры палітычных партый і грамадскіх арганізацый Берасцейшчыны. Думаю, да канца тыдня рэгіянальны аргкамітэт будзе сфармаваны", – паведаміў БелаПАН старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юры Губарэвіч.

Паводле яго слоў, на пасяджэнні савета абмеркаваны план абласных мерапрыемстваў у рамках кампаніі па святкаванні 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ён уключае ў сябе акцыі палітычнага, культурна-асветнага і навуковага характару, у прыватнасці, правядзенне 25 сакавіка ў Берасце мітынгу і ўрачыстага вечара, прысвечанага 90-годдзю абвяшчэння БНР.

Акрамя гэтага, на пасяджэнні савета быў удакладнены спіс прадстаўнікоў, якіх абласная арганізацыя Партыі БНФ мае намер прадставіць для фармавання спісу адзіных кандыдатаў ад дэмсіл Берасцейскай вобласці на парламенцкія выбары 2008 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках