27 лiстапада 2024, Серада, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Краўцэвіч: «Сядзела б улада ў калгасных кутах, каб не БНР»

2

25 сакавіка Беларусь сьвяткуе 90-ыя ўгодкі з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускія ўлады адмовіліся ад прапановы грамадзкасьці адзначыць юбілейную дату на афіцыйным узроўні. Аднак гісторык Алесь Краўцэвіч упэўнены, “каб не было гэтага сьвята, не было б і Рэспублікі беларусь, а значыць і сёньняшняй улады”.

Доктар гістарычных навук, прафэсар Алесь Краўцэвіч з Горадні кажа ў інтэрвію “Радыё Свабода” пра сваё асабістае стаўленьне да гэтае падзеі ў гісторыі краіны.

- Гэта найгалоўнае сьвята ў Рэспубліцы Беларусь. Каб не было гэтага сьвята, не было б і Рэспублікі Беларусь. І толькі дурная наша сёньняшняя ўлада гэтага сёньня не разумее. Яны сядзелі б, у лепшым выпадку, у калгасных кутах, каб ня гэтая дата, ня гэтая Устаўная грамата, Дэклярацыя нараджэньня беларускай нацыі.

- А як, на вашую думку, варта было б адсьвяткаваць угодкі Беларускай Народнай Рэспублікі?

- Самае галоўнае – трэба каб гэтае сьвята стала набыткам усяго грамадзтва, а ня толькі беларускае эліты, якая сьвяткуе яго ад душы ў сям’і, у сваіх кампаніях. Гэта павінна быць сьвята ўсяго грамадзтва. Наша задача: засьведчыць яго існаваньне, не паленавацца патэлефанаваць усім знаёмым і незнаёмым людзям, павіншаваць іх са сьвятам, наведаць імпрэзы. Трэба, каб як мага больш людзей ведалі, што гэтае сьвята ёсьць.

Нагадаем, акром розных культурніцкіх імпрэзаў напярэдадні юбілейнай даты 25 Сакавіка ў Менску пройдуць сьвяточнае шэсьце і мітінг. Пад час шэсьця ўдзельнікі мяркуюць ускласьці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу, Адаму Міцкевічу і Максіму Багдановічу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках