28 снежня 2024, Субота, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатура пазбаўляе беларусаў танных шэнгенскіх віз

9
Дыктатура пазбаўляе беларусаў танных шэнгенскіх віз

Бундэстагу Нямеччыны прыняў падчас паседжаньня 14 лютага рэзалюцыю, згодна з якой кошт візаў для грамадзянаў Беларусі застаецца ранейшым– 60 эўра.

Беларусь засталася за межамі Шэнгенскай прасторы, хоць мела ўсе шанцы стаць удзельнікам Еўрапейскай палітыкі добрасуседства. Для гэтага краіне трэба было прыняць 12 прапаноў Еўразвяза, галоўныя з якіх - вызваленне палітвязняў, свабода слова і свабодныя выбары.

У рэзалюцыі Бундэстага, прынятай 14 лютага, аднак, называюцца пэўныя катэгорыі “льготнікаў”, якія канкрэтным рашэньнем консула будуць пазбаўленыя візавых збораў. Тэкст дакумэнту, у аснову якога пакладзены праект кіроўнай парлямэнцкай кааліцыі — хрысьціянскіх і сацыял-дэмакратаў, — накіраваны на разгляд у нямецкі ўрад, паведамляе “Радыё Свабода”.

Як заявіла на дэбатах старшыня парлямэнцкай групы па Беларусі, сацыял-дэмакратка Ута Цапф, аўтары праекту хочуць “даць як мага большай колькасьці беларусаў магчымасьць пазнаёміцца з Эўропай”.

Тым часам распрацоўшчыкі альтэрнатыўнага праекту аб візах — сябры фракцыяў “зялёных” і вольных дэмакратаў — лічаць, што па сутнасьці сытуацыя з гэтак званымі “льготнікамі” існавала і раней.

У сваім праекце апазыцыя прапаноўвала зьнізіць кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў з 60 да 35 эўра, а таксама пазбавіць консульскіх збораў усіх без выключэньня прадстаўнікоў ільготных катэгорыяў.

Як заявіла дэпутатка ад фракцыі “зялёных” Марылюіза Бэк, цяперашняя сытуацыя нагадвае “другі бок мэдаля бэрлінскай сьцяны”.

“Чаму іншая краіна ЭЗ —Францыя — можа выдаваць беларусам бясплатныя візы, а Нямеччына — не? Але ж пры гэтым мы хочам дыялёгу і падтрымкі дэмакратычных сілаў”, — сказала дэпутатка.

У часе дэбатаў адзначалася, што ў 2006 годзе ЭЗ накіраваў Менску свае прапановы аб падтрымцы краіны ў эканамічнай і сацыяльнай сфэрах. Іх прыняцьцё дало б Беларусі вялікія шанцы ў рамках эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва. Падобная падтрымка, аднак, ускладае на Беларусь пэўныя абавязкі ў пытаньнях правядзеньня рэформаў, гарантыяў дэмакратычных правоў і свабодаў для грамадзян. Як падкрэсьлівалі дэпутаты, ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму ніякая актыўнасьць апазыцыі немагчымая.

Таксама былі адзначаныя некаторыя пазытыўныя крокі афіцыйнага Менску. Размова ідзе пра вызваленьне палітвязьняў, адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску, прызначэньне новага амбасадара АБСЭ, маючую адбыцца сустрэчу беларускага міністра Мартынава ў нямецкім МЗС.

Сацыял-дэмакратка Ута Цапф выказала спадзяваньне на тое, што неўзабаве будуць вызваленыя палітвязьні Аляксандар Казулін і Андрэй Клімаў. Паводле яе словаў, “гэта магло б стаць вельмі важным крокам”. Як лічаць нямецкія палітыкі, “сапраўднай лякмусавай паперкай стануць сёлетнія парлямэнцкія выбары”.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках