30 снежня 2024, панядзелак, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

План Пуціна ў дачыненні Беларусі застаецца ранейшым

10
План Пуціна ў дачыненні Беларусі застаецца ранейшым

Ніякіх змяненняў у сферы расейска-беларускага супрацоўніцтва пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расеі 2 сакавіка не адбудзецца, лічыць прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

«Ніякіх змяненняў на беларускім кірунку знешняй палітыкі пасля 2 сакавіка, упэўнены, не адбудзецца», – сказаў прэзідэнт на штогадовай прэс-канферэнцыі ў Крамлі. Па словах Пуціна, асновай інтэграцыі Расеі і Беларусі павінна стаць эканоміка. Ён нагадаў, што ў якасці задач ставіліся пераход Расеі і Беларусі на адзіную валюту і выхад на разлікі ў расейскіх рублях.

«Сёння, калі расейская фінансавая сістэма стабільная як ніколі, упэўнены, для беларускай эканомікі, для грамадзян Беларусі нічога, акрамя выгод, тут няма. Гэта магчыма зрабіць толькі ў тым выпадку, калі нашы беларускія партнёры гэтага хочуць. Мы нічога навязваць не збіраемся», – сказаў Пуцін.

Што тычыцца сацыяльнай сферы, мытні, то шмат было зробленае, але маецца яшчэ зрабіць яшчэ нямала, адзначыў прэзідэнт.

Пуцін заявіў пра неабходнасці ўніфікаваць мытныя тарыфы, стварыць такія ўмовы, пры якіх у дзвюх краінах не будзе боязі, што то ў Маскве, то ў Менску прымаюцца няўзгодненыя рашэнні ў сферы эканомікі.

Заява Пуцін сведчыць пра намер расейскіх улад і далей рабіць ціск на Беларусь, лічыць міжнародны каардынатар Хартыі’97, адзін з ініцыятараў грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў.

«План Пуціна ў дачыненні Беларусі застаецца ранейшым. Калі не паглынанне, то поўны кантроль. Тое, што ён гаворыць пра ўвядзенне адзінай валюты, маючы на ўвазе расейскі рубель, азначае ўдар па дзяржаўнасці Беларусі. Гутаркі пра нейкае эканамічнае збліжэнне і ўвядзенне адзіных правоў у эканоміцы для дзвюх краін, пры тым, што Расея знаходзіцца на завяршальным этапе ўступлення ў СГА, можна разглядаць, як прапагандысцкую «дымавую» фіранку», – лічыць Андрэй Саннікаў.

Каардынатар Хартыі’97 адзначыў, што «стараннямі Расеі ў Беларусі падтрымліваецца дыктатарскі рэжым, які выключае сур'ёзныя эканамічныя ператварэнні, не кажучы ўжо пра дэмакратызацыю палітычнай сістэмы».

«Расея свядома праводзіць курс на падтрымку беларускай эканомікі ў першабытным стане, адсякаючы магчымасці супрацоўніцтва з развітымі дзяржавамі, у першую чаргу – з краінамі-сябрамі Еўразвяза, для таго, каб палегчыць сабе задачу заключэння беларускай эканомікі расейскім капіталам. Выхад у Беларусі ёсць – гэта збліжэнне з Еўропай, правядзенне эканамічных рэформ, мадэрнізацыя прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Але ў рамках падтрыманай Расеяй палітычнай сістэмы гэты выхад эфектыўна блакуецца», – адзначыў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках