24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутатам» давялося пашкадаваць аб адмене льгот

9

Аднамаментная адмена льгот шматлікім катэгорыям насельніцтва была памылкай. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў "дэпутат" "палаты прадстаўнікоў" ад Навабеліцкага раёна Гомеля Аляксандр Шацько.

"Дэпутат" праводзіць сустрэчы з сваімі выбаршчыкамі ў Гомельскай–Навабеліцкай выбарчай акрузе № 38.13 лютага ўвечары такая сустрэча праходзіла ў сярэдняй школе № 4. У папярэднія дні сустрэчы былі арганізаваныя ў СШ № 15, а таксама ў Ірынінскай гімназіі.

На сустрэчы з "дэпутатам" прыходзіць каля паўсотні чалавек. У Ірынінскай гімназіі, дзе да дэпутацтва А.Шацько працаваў дырэктарам, прысутнічалі 75 чалавек.

Галоўным чынам выбаршчыкі задаюць пытанні наконт нізкіх зарплат на прадпрыемствах, хуткага росту цэнаў на прадукты і маштабнай адмены льгот. Адзін з працоўных аб'яднання "Гомельдрэў" на сустрэчы ў Ірынінскай гімназіі публічна заявіў, што спыняе аплату камунальных плацяжоў, бо яго зарплата складае 187 тыс. рублёў у месяц і на харчаванне застаецца 80 тысяч.

"Дэпутат" растлумачыў, што галасаваў за адмену льгот таму, што яны "спарадзілі ўтрыманства". Аднак, на думку А.Шацько, спачатку насельніцтву трэба было растлумачыць, чаму неабходна адмяніць ільготы.

"Нельга было ў адзін месяц стварыць вал праблем. Усё – адмяніць, адмяніць, адмяніць. Гэта было памылкай", – заявіў ён.

А.Шацько – адзін з шасці "дэпутатаў" Гомеля, які адгукнуўся на пісьмовае патрабаванне выбаршчыкаў сустрэцца і даць справаздачу аб сваёй дзейнасці ў "палаце прадстаўнікоў".

Іншыя "дэпутаты" нават пад пагрозай водгуку з парламента не пагадзіліся на адкрытыя сустрэчы з выбаршчыкамі ў сваіх акругах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках