27 лiстапада 2024, Серада, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік «Белнафтахіма» – на лаве падсудных

11

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні былога кіраўніка канцэрна «Белнафтахім» Аляксандра Бароўскага пачаўся, паведаміла «Інтэрфаксу» кіраўніца прэс-службы Вярхоўнага суду Беларусі Анастасія Цімановіч.

"А 10 гадзіне 12 лютага пачаўся разгляд у адкрытым судовым пасяджэнні крымінальнай справы ў дачыненні А.Бароўскага", – паведаміла А.Цімановіч.

Паводле яе слоў, "яму прад'яўленае абвінавачванне па ч.3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі)".

Як раней паведамляў "Інтэрфакс" са спасылкай на Генеральную пракуратуру Беларусі, 29 траўня 2007 года А.Бароўскі быў затрыманы супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. У дачыненні яго была ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне службовым становішчам, якое ўчыніла буйную шкоду). Матэрыялы дадзенай крымінальнай справы ў дачыненні А.Бароўскага тычацца прычынення шкоды больш як на $1,5 млн. А.Бароўскі шкоды не пакрыў. З дня затрымання ён знаходзіцца пад вартай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках