24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэст прадпрымальнікаў пачынаецца ў Баранавічах

Сёньня ў Баранавічах а 12-й гадзіне прадпрымальнікі праводзяць мітынг пратэсту супраць ўказу №760. Аднак асноўная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў заплянавана на 18 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Раней Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў прадпрымальнікам у правядзеньні акцыі пратэсту. Улады патлумачылі, што заяўнікі нібыта не ўказалі захадаў дзеля забесьпячэньня грамадзкага парадку, мэдычнага абслугоўваньня і прыбіраньня тэрыторыі. Аднак заяўнікі цьвердзяць, што папера была складзена адпаведна ўсім патрабаваньням. Актывіст прадпрымальніцкага руху з Баранавічаў Мікалай Чарнавус сказаў:

“Урад – “супраць”, народ – “за”. Гарвыканкам – “супраць”, народ – “за”. Я думаю, што гэты камок пачнецца з Баранавічаў. Цяпер іншыя рэгіёны падхопяць і пойдзе. Усе рэгіёны глядзяць сёньня на Баранавічы. Бо ўсе ведалі, што Баранавічы зрабілі заяўку. Баранавічы актыўна ўдзельнічалі ў акцыях 10-га і 21-га. Вы ўявіце, чалавек 300 было з Баранавічаў на мітынгу ў Менску”.

Нагадаем, асноўная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў заплянавана на 18 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Актывісты пагражаюць паставіць намёты на плошчы.

“Трэба рабіць намёты, трэба заставацца на плошчы. І заклікаць усіх юрыдычных асобаў, найманых працаўнікоў падтрымаць гэту плошчу хто як можа, хто чым можа. Выставіць эканамічнае патрабаваньне – зьмена ўказу №760. Толькі арганізаваныя масы могуць адмяніць гэты ўказ, калі іх будзе шмат. І ня трэба гэтага баяцца”, - кажа сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках