27 лiстапада 2024, Серада, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За «жывы шчыт» расплачваюцца шараговыя міліцыянты

21
За «жывы шчыт» расплачваюцца шараговыя міліцыянты

Суд Кастрычніцкага раёну Менску задаволіў рэгрэсіўны пазоў Менскай управы міліцыі да былых супрацоўнікаў ДАІ Генадзя Дарагакупца і Аляксея Ліхтаровіча.

Суд пастанавіў спагнаць з абодвух болей за 21 мільён рублёў, альбо амаль па 6 тысяч даляраў з кожнага. Гэта тыя грошы, якія па выніках справы аб гэтак званым «жывым шчыце» суд Менскага раёну вырашыў спагнаць з гарадзкой управы ДАІ, перадае «Радыё Свабода».

Нагадаем, 2 сакавіка на ўезьдзе ў Менск са Слуцкай шашы быў утвораны «жывы шчыт» — заслона з прыватных аўтамабіляў, празь якую міліцыянты спрабавалі спыніць нецьвярозага кіроўцу Рамана Мянцюка, які імчаўся ў горад на хуткасьці болей за 160 кілямэтраў у гадзіну. Адбылася аварыя, пацярпелі людзі, былі пашкоджаныя чатыры аўтамабілі. У чэрвені суд Менскага раёну прызнаў Генадзя Дарагакупца і Аляксея Ліхтаровіча вінаватымі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і асудзіў да ўмоўнага зьняволеньня на 2 гады. Асуджаных звольнілі зь міліцыі, яны дагэтуль ня могуць знайсьці працу.

На судзе Генадзь Дарагакупец і Аляксей Ліхтаровіч вінаватымі сябе не прызналі і казалі, што выконвалі загад «аб спыненьні руху». Кіраўніцтва ДАІ публічна прасіла прабачэньня за памылковыя дзеяньні падчас «жывога шчыта».

Нагадаем, суд Менскага раёна і Заслаўля прысудзіў Рамана Менцюка да 5 год пазбаўлення волі, прызнаў яго вінаватым па частцы другой артыкула 317 КК Беларусі (парушэнне Правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага целавага пашкоджання).

Касацыйную скаргу, якую падала адвакат асуджанага Алена Майсеня, суд адхіліў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках