29 снежня 2024, Нядзеля, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Глеб: «Фінансавы крызіс – гэта проста жудасна. Заробак не выплочваюць па паўгады»

7
Вячаслаў Глеб: «Фінансавы крызіс – гэта проста жудасна. Заробак не выплочваюць па паўгады»

Нападаючы зборнай Беларусі і МТЗ-РІПО Вячаслаў Глеб заявіў, што ў наступным сезоне не мае намеру выступаць у беларускім чэмпіянаце і расказаў аб праблемах у камандзе.

«Мяне такія думкі даўно наведвалі. Самая велізарная памылка, што я наогул вярнуўся ў Беларусь. Кожны год спрабаваў з'ехаць, але не атрымлівалася. Хтосьці або нешта перашкаджала мне ў гэтым. Размаўляў з кіраўніцтвам клуба, і прыйшлі да рашэння, што ў маіх паслугах яны больш не зацікаўленыя. Ды і ў мяне няма жадання заставацца. Калі надыходзіць такі перыяд у адносінах – час развітвацца.

Пэўных задумак пакуль няма. Але мне не ўсё роўна, дзе гуляць. Хацелася бы перайсці ў каманду, якая за нешта змагаецца і ставіць перад сабой сур'ёзныя задачы. Тое, што з'еду з Беларусі, – вырашанае пытанне. Галоўнае, каб кіраўніцтва МТЗ-РІПО думала не толькі аб сваіх інтэрасах, але і аб інтэрасах гульца.

Фінансавы крызіс – гэта проста жудасна. У некаторых хлопцаў сям'і, дзеці ёсць, а ім заробак не выплочваюць. А што можна казаць пра медперсанал і людзей, якія абслугоўваюць каманду – паўгады грошай не бачылі. Мусіць, паўплываў сусветны фінансавы крызіс. Але трэба ж нешта прадпрымаць!» – прыводзіць словы Глеба Esport.by.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках