2 лiстапада 2024, Субота, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі пратэстуюць: яны так і не пабачылі абяцанага падвышэння заробку

27

Медычныя работнікі адной з паліклінікаў у Кобрыне на знак пратэсту супраць скасавання надбаўкі заробку пакінулі працоўныя месцы.

Нядоўга радаваліся кобрынскія медыкі падвышэнню заробка на 50 тысяч рублёў, калі атрымалі разліковыя за лістапад. Налічанае падвышэнне заробкаў яны атрымаць не паспелі, перадае «Радыё Рацыя».

5 снежня з цэнтралізаванай бухгалтэрыі кобрынскіх медычных устаноў ім паведамілі, што гэтыя сумы да 50 тысяч рублёў адымуць, і прычына таму - эканамічны крызіс. Кожнаму раёну даведзена устаноўка з эканоміць сродкі да канца 2008 года на суму да 2 мілрд.руб.

Медычныя работнікі адной з паліклінік, пасля абвяшчэння «навагодняга падарунку» пакінулі ў растройсве працоўныя месцы, не дапрацаваўшы да канца.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках