Беларусь уводзіць пошліну на ўвоз цукру
- 5.12.2008, 14:33
Беларусь у студзені 2009 года будзе спаганяць увазную мытную пошліну на цукар-сырэц, зыходзячы з яго сярэдняга кошту $263,16 за тону.
Аб гэтым паведамілі БелТА у Міністэрстве эканомікі.
Сярэднемесячны кошт разлічаны на падставе маніторынгу коштаў на цукар-сырэц на Нью-Ёркскай таварна-сыравіннай біржы за папярэднія тры месяцы (верасень, кастрычнік і лістапад 2008 года), які склаў $263,16 за тону.
Гэтую інфармацыю Мінэканомікі да 15 снежня падасць у Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі, які на яе падставе будзе спаганяць увазныя мытныя пошліны на цукар-сырэц з 1 студзеня 2009 года.