24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Літвы абвінавачвае Беларускую чыгунку ў дыскрымінацыі

Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас заяўляе аб дыскрымінацыйных тарыфах Беларускай чыгункі ў дачыненні да грузаў, якіянакіроўваюцца у Клайпедскі порт.

«Апошні час мы заклапочаныя няроўнымі дыскрымінацыйнымі чыгуначнымі тарыфамі на Клайпедскі порт і на Вентспілс (Латвія). Розніца больш чым ў 40%. Такая сітуацыя ўжо месяц», - заявіў амбасадар у інтэрв'ю агенцтву «Интерфакс-Запад».

"Калі мы сталі задаваць пытанні, нам патлумачылі, што гэта суб'екты гаспадарання так дамовіліся. Але нас такі адказ не задавальняе. Калі ёсць дамоўленасці аб роўных тарыфах - яны павінны выконвацца. Гэтае пытанне мы будзем узнімаць на розных узроўнях», - працягнуў Э.Багдонас, падкрэсліўшы, што «гэта дыскрымінацыя».

Амбасадар нагадаў, што «беларускія грузы сёння - гэта 20% усяго парта».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках