24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спыняе працу прадпрыемства «Бярозабудматэрыялы»

3

Каля 70 працаўнікоў цэха №3 па вырабу абліцавальнай пліткі ААТ «Бярозабудматэрыялы» на месяц пайшлі у вымушаны адпачынак.

Прычынай таму стаў нязбыт прадукцыі - склады заваленыя пліткай. Рабочыя ня ўпэўнены, што становішча выправіцца праз месяц, перадае «Радыё Рацыя».

Іхняе беспрацоўе можа расцягнуцца на год ці на два, як гэта было 2 гады таму. Тады яны сядзелі ў вымушаным адпачынку ажно 2 гады. Потым былі знойдзены рынкі збыту ў Прыбалтыцы, Расеі, Украіне. Гэта дало магчымасць наладзіць вытворчасць на наступныя 2 гады.

Цяпер, як сказала адна з працаўніц прадпрыемства, даводзіцца шукаць новых магчымасцяў заробку.

«Зноў бяры торбы, едзь на Украіну, каб затарыцца танным таварам для сябе і падпольнага гандлю. Альбо шукай іншую магчымасць зарабіць. Сям’ю трымаць трэба. Адно хвалюе, каб не зрабілі беставарны ўезд у Беларусь.Так што, эканамічны крызіс для нашага цэха не ўпершыню. Толькі як мы выжываем, ніхто не пытае», - кажа працаўніца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках