29 снежня 2024, Нядзеля, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі закон аб СМІ названы «адным з самых жорсткіх у Еўропе»

Закон аб СМІ не адпавядае міжнародным стандартам і прадугледжвае больш жорсткае пакаранне за крытыку палітыкі ўладаў.

2 снежня кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі "Нямецкая хваля" па выніках публічных слуханняў, што новы беларускі закон аб СМІ — "адзін з самых жорсткіх законаў, якія існуюць у краінах Еўропы".

Па словах польскага дэпутата, беларускі закон аб СМІ "не адпавядае міжнародным стандартам". Так, ён адзначыў "абмежавальныя нормы для масмедыяў, ад зместу публікацыі да складу заснавальнікаў СМІ", а таксама "больш жорсткае пакаранне за крытыку палітыкі кіраўніцтва".

"Мы не пакідаем надзеі, што тыя заўвагі, якія былі агучаныя еўрапейскімі экспертамі, будуць прынятыя беларускім урадам", — сказаў Я.Пратасевіч.

Кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю паведаміў, што затым прайшло паседжанне з прадстаўнікамі Еўракамісіі, падчас якога былі прапанаваныя змены ў беларускі закон аб СМІ. "Мы казалі і аб пэўных кроках, якія трэба зрабіць беларускаму ўраду на працягу шасці месяцаў "выпрабавальнага тэрміну", на які прыпыненыя санкцыі ЕЗ", — зазначыў еўрадэпутат.

Я.Пратасевіч адзначыў, што "калі ўсё пойдзе добра, у красавіку наступнага года дэлегацыя зможа рэкамендаваць падоўжыць прыпыненне санкцыяў".

Польскі еўрадэпутат паказаў на магчымасць Беларусі прыняць удзел у новай палітыцы ЕЗ Усходняга партнёрства. "Мы чакаем, што беларускі ўрад прыме прынцыпы дэмакратыі і будзе іх прытрымлівацца — будзе выконваць асноўныя правы чалавека, не перашкаджаць свабодзе выказвання меркаванняў і свабодзе слова. Гэта дазволіць Беларусі стаць часткай палітыкі добрасуседства, якая зможа даць так шмат эканоміцы і насельніцтву", — лічыць Я.Пратасевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках