2 лiстапада 2024, Субота, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт на нафту апусціўся ніжэй за 47 даляраў за барэль

У аўторак па выніках таргоў на Нью-Йоркскай таварна-сыравіннай біржы кошт барэля нафты маркі WTI апусціўся на 2,32 даляра і склаў 46,96 даляра, паведамляе агенцтва France Presse.

У Лондане барэль нафты маркі Brent страціў у кошце 2,53 даляра, апусціўшыся да 45,44 даляра.

Такім чынам, кошт на нафту WTI усталяваўся на ўзроўні мая 2005 года, страціўшы больш за 100 даляраў з гістарычнага максімума ў 147,27 даляра, усталяванага ў ліпені 2008 года. Падчас таргоў прамежкавы мінімум быў зафіксаваны на ўзроўні 46,86 даляра.

Падзенне коштаў на нафту звязваюць з адмовай АПЕК знізіць аб'ёмы вытворчасці. Нагадаем, пасля таго як у выходныя на паседжанні краін-сябраў АПЕК у Каіры было прынятае рашэнне адкласці паніжэнне квот на здабычу нафты да снежня, у панядзелак кошты на нафту на сусветных сыравінных біржах апусціліся больш чым на пяць даляраў.

Як нагадвае агенцтва, у 2008 годзе АПЕК ужо двойчы зніжаў квоты на здабычу нафты – у верасні і кастрычніку. Агульнае паніжэнне склала каля двух мільёнаў барэляў на дзень.

Асноўныя амерыканскія фондавыя індэксы здолелі часткова адыграць зафіксаванае ў панядзелак рэзкае падзенне, паведамляе Bloomberg. Прамысловы Dow Jones вырас на 3,3 адсотка (да 8419 пунктаў), высокатэхналагічны Nasdaq – на 3,7 адсотка (да 1449,8 пункта), а індэкс шырокага рынка S&P 500 дадаў 4 адсоткі і закрыўся на ўзроўні 848,81 пункта.

Як адзначаюць аналітыкі, рост звязаны перш за ўсё з тым, што Федэральная рэзервная сістэма ЗША пагадзілася падоўжыць тэрмін дзеяння праграм па падтрымцы фінансавых рынкаў. Акрамя таго, на ваганнях рынка станоўча адбілася заява кампаніі General Motors, якая абвясціла аб намеры выплаціць дывідэнды па акцыях нягледзячы на складанае фінансавае становішча, тым самым забяспечыўшы ўпэўненасць інвестараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках