30 снежня 2024, панядзелак, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Залескі: Беларусі пагражае сацыяльны выбух

8

Беларусь папрасіла ў Расеі чарговы крэдыт. Але хто плаціць, той і музыку заказвае, з трывогай нагадваюць незалежныя эксперты.

Учора ў Маскве прайшла сустрэча Дзмітрыя Мядведзева і Аляксандра Лукашэнкі. Тэмамі перамоў сталі фарміраванне адзінай эканамічнай прасторы, гандлёва-эканамічнае партнёрства, супрацьдзеянне сусветнаму крызісу, супрацоўніцтва ў паліўна-энергетычнай сферы. Кіраўнікамі дзвюх краін дасягнутая дамоўленасць аб умовах паставак і аплаты расейскага газу Беларусі ў 2009 годзе, перадае «Нямецкая хваля».

Колькі павінныя беларусы расейцам

Беларусь нічога не збіраецца выпрошваць у Расеі, заявіў Аляксандр Лукашэнка, папярэднічаючы перамовы ў Крамлі. Паміж тым напярэдадні візіту беларускі кіраўнік прызнаваўся, што галоўнай тэмай размовы будзе кошт на расейскія энерганосьбіты і што падобныя перамовы заўсёды ідуць няпроста.

Беларускую стабільнасць і ў сыходзячым 2008-м спраўна падтрымлівала Расея. Эканаміст Леанід Заіка, кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія", падлічыў, што "кожны з беларусаў павінен бы да новага года аддаць Расеі па 400 даляраў". Менавіта такі, па ягоным меркаванні, кошт гадавых расейскіх прэферэнцый - праз кошт на газ, нафтавыя пошліны і іншае.

Іншыя аналітыкі і больш радыкальныя ў лічбах: з расейскіх прэферэнцый на кожнага з беларусаў прыпадае па адной тысячы даляраў, сцвярджаюць яны.

«Мы не сябруем з Расеяй супраць Захаду»

Але колькі менавіта беларусам трэба, ведаюць толькі ва ўрадзе. "Мы разлічваем, што кошт на газ не будзе вышэйшым за 160 даляраў за 1000 кубаметраў, але мы хацелі бы гэты кошт у 140 даляраў за 1000 кубаметраў газу", - кажа намміністра эканомікі Ўладзімір Адашкевіч.

Беларускі бюджэт 2009 года разлічаны менавіта з лічбы 140 - тады эканоміка зможа працягнуць звыклае развіццё.

Зрэшты, нават у імя эканамічнай стабільнасці Менск не пойдзе на рызыковы гандаль. Напярэдадні візіту ў Маскву прэзідэнт Лукашэнка заявіў, што "мы не сябруем з Расеяй супраць Захаду або з Захадам супраць Расеі".

Песімістычныя прагнозы

Сусветны эканамічны крызіс дае афіцыйнаму Менску падставу паспрабаваць занядбаць палітычным гандлем - будзь тое праблема СРА або пытанне прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. "Калі сёння спыніцца эканоміка Беларусі, то гэта 10 мільёнаў беспрацоўных у Расеі", - асцярог Дзмітрыя Мядведзева беларускі кіраўнік.

Незалежны эканаміст Міхаіл Залескі сцвярджае, што падобны прагноз - прагноз сацыяльнага выбуху - пагражае і Беларусі. Эксперт кажа аб энергазалежнасці вядучых менскіх вытворчасцяў і аб тым, што спыненне валаўтваральных прадпрыемстваў (так у Беларусі называюць больш за 100 буйных прадпрыемстваў, што вызначаюць эканамічнае развіццё краіны - рэд.) пацягне сур'ёзныя эканамічныя і сацыяльныя наступствы.

Інтэграцыя становіцца небяспечнай

Цесная беларуска-расейская гаспадарчая інтэграцыя ў апошнія месяцы стала фінансава небяспечнай для Беларусі: шматлікія прадпрыемствы працуюць з расейскімі партнёрамі. Як гаворыцца, "пад сумленнае слова" - альбо з доўгай растэрміноўкай плацяжоў за пастаўлены ў Расею тавар, альбо на склад, у чаканні плацежаздольных пакупнікоў.

Крытычнасць сітуацыі нядаўна пацвердзіў расейскі амбасадар у Менску Аляксандр Сурыкаў. "Магчыма, неабходна дадатковае крэдытаванне рэальных сектараў эканомікі і гандлёвых сетак", - прапанаваў амбасадар.

Беларускія ўлады вырашылі дзейнічаць па-іншаму. Беларусь папрасіла ў Расеі чарговы крэдыт, зараз на суму ў 3,5 мільярды даляраў, але ў расейскіх рублях. Матывацыя - на выпадак пераходу ва ўзаемаразліках на расейскую валюту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках