24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі папрасіў не даваць грошы «Белсату»?

22

Польскія сенатары з «Грамадзянскай Платформы» выкінулі з бюджэту запіс, які гарантаваў тэлеканалу 18 мільёнаў злотых фінансавання.

Паводле інтэрнэт-сайту TVP.Info, яны зрабілі гэта у адказ на асабістую просьбу міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага. У такой сітуацыі «Белсат» мае толькі 5 мільёнаў гарантаваных у бюджэце грошай, а астатнія 18 мільёнаў можа атрымаць пасля двухбаковых перамоваў з МЗС.

Як паведаміла «Радыё Рацыя» дырэктар «Белсату» Агнешка Рамашэўская, гэта прыкрая сітуацыя, але яна спадзяецца, што патрэбныя для далейшага функцыянавання тэлеканалу сродкі змогуць атрымаць.

Беларускамоўны спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» быў створаны як крыніца альтэрнатыўнай інфармацыі ў Беларусі, дзе практычна ўсе друкаваныя і электронныя сродкі масавай інфармацыі падкантрольны дзяржаве. Незалежны телеканал пачаў сваё вяшчаньне 10 сьнежня 2007 году.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках