24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыпыніў працу Добрускі маслазавод

4

Звыш 130 працаўнікоў Добрускага маслазаводу — філіялу гомельскага ААТ «Малочныя прадукты» — адпраўленыя ў вымушаны адпачынак.

Адна з працаўніц заводу патлумачыла “Радыё Свабода”, што ініцыятарам нечаканага адпачынку быў наймальнік.

“Прыпынена праца на два месяцы — гэткі адпачынак з ініцыятывы наймальніка й з аплатай дзьвюх трацін тарыфнага акладу. Што будзе далей з прадпрыемствам, нічога ня ведаем. Нам пра гэта ніхто нічога не казаў”, - заўважыла працаўніца.

Завод да нядаўняга часу выпускаў ня толькі масла, але й тварог, малако, сьмятану, сыр, казэін. Цяпер мясцовыя гаспадаркі адпраўляюць малако на перапрацоўку на галаўное прадпрыемства ў Гомель.

Дырэктар філіялу Аляксандар Барсякоў так патлумачыў цяперашнюю сытуацыю падзеньнем коштаў на прадукыю завода.

“Мы выпускаем такую прадукцыю, на якую сёньня на ўсясьветным рынку надзвычай упалі кошты. Няма сэнсу нам яе надалей вырабляць. У гэтай сувязі, каб не памнажаць агульныя страты, галаўным прадпрыемствам і прынятае гэткае рашэньне. Лінія паводзінаў галаўнога прадпрыемства такая: у любым выпадку нам трэба пераспэцыялізаваць філіял. Гэта значыць, вызначыць і выпускаць іншую прадукцыю. Магчыма, нават і не зьвязаную зь перапрацоўкай малака”, - зазначыў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках