5 лiстапада 2024, aўторак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вырашана: АЭС будзе пабудаваная ў Астраўцы – побач з запаведнай зонай

59

Астравецкая пляцоўка вызначаная як месца будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Аб гэтым паведаміў на паседжанні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка ў Менску, піша «Интерфакс».

«Так, пляцоўка ўжо вызначаная», - сказаў У.Сямашка.

Выступаючы на паседжанні Нацсавета, У.Сямашка паведаміў, што 21 студзеня ў Астраўцы пачнецца будаўніцтва першых 4-х 9-павярховых дамоў для будаўнікоў АЭС.

«А роўна праз год мы павінны пачаць будаваць прамысловую пляцоўку ў раёне Астраўца», - дадаў першы віцэ-прэм'ер.

Выбар гэтай пляцоўкі пад будаўніцтва АЭС, па меншай меры, дзіўны. Паўночны захад Беларусі — край найпрыгажэйшых азёраў, размешчаных сярод маляўнічых узгоркаў. Месца, багатае запаведнікамі і заказнікамі. Непадалёк размешчаны нацыянальны парк Нарачанскі — самае папулярнае месца адпачынку ў Беларусі.

Пляцоўка знаходзіцца ў паўночнай частцы Астравецкага раёна паблізу ад аўтамабільнай дарогі Р-45 (раней А-235) Вільня — Полацак на ўчастку паміж вёскамі Газа і Міхалішкі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках