27 снежня 2024, Пятніца, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крызіс ударыў па «Амкадору»

2

Фінансавы крызіс паставіў у цяжкія ўмовы буйнога вытворцу тэхнікі ў краінах СНД і Еўропы «Амкадор».

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу прадпрыемства, старшыня савета дырэктараў прадпрыемства Аляксандр Шакуцін на нарадзе дылераў, якая прайшла ў Менску 11—12 снежня, заявіў, што падчас крызісу ААТ «Амкадор» нібыта «будзе працаваць стабільна».

Аднак кіраўнік холдынгу адзначыў, што «цяперашняя сустрэча праходзіць у складаны перыяд, калі сусветны фінансавы крызіс перарос у некаторых краінах у эканамічны».

«Вядома, у гэтых умовах працаваць становіцца цяжэй. Крызіс прымушае шмат аб чым думаць інакш, па-іншаму ставіцца да канструявання машынаў і вытворчасці, яшчэ больш цесна працаваць са спажыўцом», — лічыць А.Шакуцін.

У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі афіцыйных дылераў і партнёраў ААТ «Амкадор» у краінах СНД і далёкага замежжа: Ірана, Балгарыі, Венесуэлы, Грузіі, Казахстана, Сербіі, Туркменістана, Узбекістана, Малдовы, Украіны і інш.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках