27 снежня 2024, Пятніца, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спыняецца завод газавай апаратуры ў Навагрудку

Вытворчасьць прадпрыемства спыніцца з 24 сьнежня. Працаваць застаюцца толькі склады.

Праца на заводзе газавай апаратуры ў Наваградку прыпыняецца да сярэдзіны студзеня, распавёў «Радыё Свабода» загадчык вытворчасьці прадпрыемства Вячаслаў Шахаў.

«Ад пакупнікоў мы атрымалі паведамленьні, што ня могуць набываць нашу прадукцыю з-за адсутнасьці сродкаў. Мы затаварылі склады, як маглі, і думаем пайсьці ў доўгатэрміновы адпачынак — да сярэдзіны студзеня. Склады, вядома, у нас працаваць будуць, але вытворчасьць вымушаны ўсё ж спыніць», - кажа Вячаслаў Шахаў.

Загадчык вытворчасьці прадпрыемства таксама паведаміў, што прадукцыю заводу купляюць па ўсёй Беларусі і за ейнымі межамі. Зь ягоных слоў, крызіс закрануў партнэраў прадпрыемства ў Расеі і ва Ўзбэкістане. Аднак рабочых скарачаць пакуль ня будуць.

«Людзі нас разумеюць. Мы ж іх не за свой рахунак адпраўляем усіх. Будзем плаціць дзьве траціны заробку за вымушаны прастой», - сьцьвярджае Вячаслаў Шахаў.

Загадчык вытворчасьці нават упэўнены, што й плян за сьнежань «прадпрыемства выканае».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках