24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія СМІ: Іран купляе зброю ў Расеі праз Беларусь

12

Прадстаўнікі ўрада Злучаных Штатаў лічаць, што Расея прадае Тэгерану зенітна-ракетныя комплексы сярэдняга радыусу дзеяння праз Беларусь.

У артыкуле, апублікаванай у выданні «Aviation Week», афіцыйныя прадстаўнікі ЗША на ўмовах ананімнасці заявілі, што Масква выкарыстоўвае Беларусь як шлях продажу найноўшых зенітна-ракетных комплексаў Ірану, каб пазбегнуць абвінавачванняў у прамым удзеле ў дамоўленасці.

«Aviation Week & Space Technology» - штотыднёвік, які публікуе навіны авіякасмічнай індустрыі. Рэпутацыя часопіса грунтуецца на ягоных кантактах унутры Ўзброеных сіл ЗША.

«Іранцы склалі кантракт па С-300», -- паведаміў адзін з чыноўнікаў ЗША. «У будучым нас чакае шэраг сур'ёзных задач, з якімі мы ніколі не сутыкаліся раней. Нашу пільнасць усыпілі ілжывым пачуццём бяспекі, таму што нашы аперацыі за апошнія 20 год уключалі поўнае дамінаванне ў паветры і мы магла вольна дзейнічаць ва ўсіх абласцях».

Неназваны чыноўнік дадаў, што размяшчэнне С-300 вакол іранскіх ядзерных аб'ектаў будзе прамой пагрозай ізраільскаму флоту знішчальнікаў F-15I і F-16I.

Аднак ён сказаў, што ў Ізраіля ўсё яшчэ ёсць час для папераджальнага ўдару супраць Ісламскай рэспублікі, бо ў іранскіх узброеных сіл зойме не менш за 24 месяцы, каб прафесійна авалодаць С-300.

Выданне нагадвае, што Масква паставіла каля 29 тактычных зенітных ракетных комплексаў Тор-М1 расейскай вытворчасці па кантракце ў 700 мільёнаў даляраў, заключаным ў 2005 годзе, і навучала іранскіх адмыслоўцаў па ракетных комплексах Тор-М1, уключаючы аператараў радыёлакацыйнай усталёўкі і камандзіраў экіпажаў.

Заходнія краіны крытыкавалі продажы Расеяй Ірану абароннай ваеннай тэхнікі, сцвярджаючы, што гэта сабатуе высілкі па прадухіленні прац Ірана па ўзбагачэнні ўрана.

Аднак расейскія чыноўнікі сцвярджаюць, што кантракты цалкам адпавядаюць міжнародным законам, бо яны датычацца «абарончай зброі, якую нельга выкарыстоўваць у мэтах нападу».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках